Скончыўся ператрус у некаторых рэгіянальных офісах Tut.by
У Брэсце да cупрацоўнікаў Tut.by прыйшлі каля 10.40 раніцы з пастановай на ператрус па артыкуле аб ухіленні ад выплаты падаткаў.
Аператыўнікі з ДФР працавалі каля гадзіны, канфіскавалі ўсю тэхніку і дакументы, а таксама мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў. Затрыманняў не было.
У гомельскі офіс прыйшлі ў 10.15 раніцы, шэсць чалавек у цывільным прадставіліся супрацоўнікамі ДФР. Ператрус праводзілі старанна, забралі ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны. Завяршыўся ператрус прыкладна ў 13.30.
Таксама аператыўнікі працавалі ў офісах Віцебска, Магілёва і Гродна, інфармацыя ўдакладняецца.