Грамадства

КДК: У дачыненні да службовых асоб Tut.by распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры

З'явіўся афіцыйны прэс-рэліз наконт сённяшніх падзей вакол Tut.by. «Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК 18 мая ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» заведзена крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры)», — гаворыцца ў паведамленні.

«ТАА «Тут бай Медыя» ў 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў Tut.by была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ. Пра гэта праінфармавалі дзяржаўную ўстанову «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій», паведамляе БелТА.

На падставе прадастаўленых ДФР звестак аб дапушчаных ТАА парушэннях Назіральнай радай ПВТ 18 мая прынята рашэнне аб страце ТАА «Тут бай Медыя» права на падатковыя льготы, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з Дэкрэтам прэзідэнта ад 22 верасня 2005 года №12 «аб Парку высокіх тэхналогій», — гаворыцца ў паведамленні.

Як дадалі ў КДК, у выніку неабгрунтаванага выкарыстання ТАА «Тут бай медыя» дзяржаўнай падтрымкі як рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў і асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

У Tut.by, рэгіянальныя офісы і дахаты да Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў6

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ2

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць