У цэнтральным офісе Tut.by па-ранейшаму праходзіць ператрус. Апублікаваныя спісы затрыманых
У цэнтральным офісе Tut.by па-ранейшаму праходзіць ператрус. Супрацоўнікі, якія раніцай прыйшлі на працу, не выходзяць на сувязь.
У галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай ператрус прайшоў дома, яе адвезлі ў ДФР.
Аператыўнікі прыходзілі і да іншых супрацоўнікаў кампаніі. У некаторых рэдактараў канфіскавалі тэхніку, але яны знаходзяцца на волі ў статусе сведак.
Паводле апошняй інфармацыі затрыманыя:
- — генеральны дырэктар Людміла Чэкіна
- — галоўны бухгалтар Анжэла Асад
- — намеснік бухгалтара Марыя Новік
- — намеснік дырэктара Ірына Рыбалка
- — дырэктар па персаналу Надзея Адамовіч
- — намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко
- — журналіст Алена Таўкачова
- – інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі
- — бізнэс-аналітык Вадзім Трусаў
- — начальнік аддзела маркетынгу Ганна Заяц
- — начальнік аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч
- — менеджар Андрэй Аўдзееў
Таксама невядома, дзе знаходзяцца журналісты, якія яшчэ раніцай прыехалі асвятляць падзеі каля офіса Tut.by. Няма сувязі з Аляксандрам Чарнухам (Onliner), Арцёмам Маёравым («Беларусы і рынак») і Аленай Доўнар.
У міліцыі журналістам Onliner.by адказалі, што ні ў адным са сталічных РУУС іх няма. У ДФР і СК інфармацыяй не валодаюць.