БЕЛ Ł РУС

Уладальніцу крамы «Адметнасць» будуць судзіць за пікетаванне

6.06.2021 / 21:51

Nashaniva.com

Уладальніца гарадзенскай крамы тавараў з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць» Вольга Верамеенка выйшла на волю пасля трох дзён, праведзеных за кратамі, паведамляе Hrodna.life. Жанчыну абвінавацілі ў пікетаванні. Яе чакае суд.

За трое сутак Вольга змяніла тры камеры. Першы дзень яна знаходзілася ў камеры адна. Затым — у двух розных камерах з людзьмі. Вользе нельга было сядзець днём, да адбою прыбіралі ложак.

3 чэрвеня краму «Адметнасць» чакала чарада правяраючых: ідэолаг, санстанцыя. Каля 17.00 прыйшлі амапаўцы на чале з камандзірам Віктарам Краўцэвічам, пазней — супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Яны правялі агляд у краме і затрымалі Вольгу Верамеенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула