БЕЛ Ł РУС

90% новых хворых. У Маскве лютуе больш агрэсіўны індыйскі штам каранавіруса

18.06.2021 / 17:23

Nashaniva.com

Індыйскі штам каранавіруса выяўлены амаль у 90% новых хворых на COVID-19 жыхароў Масквы, паведаміў у інтэрв'ю мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.

«Апошнія даныя, якія мы атрымалі: 89,3% тых, хто захварэў, захварэлі на мутаваны каранавірус, так званую Дэльту, гэта індыйскі штам», — распавёў Сабянін.

Па словах мэра Масквы, гэты варыянт віруса аказаўся больш агрэсіўным, чым іншыя штамы, і ён распаўсюджваецца хутчэй. «І самае непрыемнае, што для таго, каб супрацьстаяць чалавеку, яго імунны статус, яго колькасць антыцелаў, як цяпер вось кажуць, павінен быць амаль у два разы вышэйшы, чым да уханьскага віруса, гэта значыць, па сутнасці, мы пачынаем зноўку праходзіць гэтую гісторыю», — заявіў Сабянін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула