Пуцін даручыў у Расіі арганізаваць вакцынацыю працоўных мігрантаў
Урад павінен да 30 чэрвеня забяспечыць для замежнікаў магчымасць платнай вакцынацыі ад каранавіруса. Адпаведнае даручэнне даў Уладзімір Пуцін.
Да 15 ліпеня ўрад таксама павінны арганізаваць вакцынацыю ад COVID-19 для працоўных мігрантаў, «вызначыўшы крыніцы фінансавання адпаведных мерапрыемстваў», піша РБК.
Пуцін даручыў ураду прапрацаваць пытанне вакцынацыі замежнікаў, у тым ліку працоўных мігрантаў, падчас выступу на Пецярбургскім эканамічным форуме ў пачатку чэрвеня.
Як казала віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава, у першую чаргу ўлады абмяркуюць магчымасць вакцынацыі тых працоўных мігрантаў і замежнікаў, якія ўжо знаходзяцца ў Расіі.
Прышчапляць плануюць вакцынай «Спутнік Лайт».