БЕЛ Ł РУС

Да эксперта Таццяны Кузінай дапусцілі адваката

29.06.2021 / 16:15

Nashaniva.com

Кузіна праходзіць па крымінальнай справе, аднак паведаміць падрабязнасці адвакат не можа, бо знаходзіцца пад падпіскай аб невыдаванні, піша Tut.by.

Таццяну затрымалі вечарам у панядзелак у аэрапорце падчас праходжання пашпартнага кантролю. Раніцай паведамлялася, што яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Каманда SYMPA/BIPART выступіла з асуджэннем затрымання Таццяны Кузінай — эксперта праекта ў сферы грамадзянскай супольнасці і публічнага адміністравання.

«Мы лічым абсалютна недапушчальнымі падобныя дзеянні, разглядаем гэта затрыманне як ціск на грамадзянскую супольнасць і экспертную супольнасць Беларусі і патрабуем неадкладнага вызвалення нашай калегі», — гаворыцца ў заяве праекта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула