БЕЛ Ł РУС

Старшыні АГП Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне

30.06.2021 / 12:21

Nashaniva.com

Старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову выставілі абвінавачванне па справе аб разгалошванні даных папярэдняга расследавання (ч. 1 арт. 407).

Фота Надзеі Бужан

З Казлова ўзялі падпіску аб нявыездзе, паведамляе партыя на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Увесну Мікалай Казлоў адседзеў 15 сутак за тое, што тройчы адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні падчас допыту ў СК па «справе Каардынацыйнай рады».

«У аднамесным карцары так і сядзелі: я і шасцёра бамжоў». Лідар АГП пра 15 сутак на Акрэсціна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула