Улада

«У аднамесным карцары так і сядзелі: я і шасцёра бамжоў». Лідар АГП пра 15 сутак на Акрэсціна

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў адбыў 15-суткавы арышт у ЦІП на Акрэсціна. Палітыка арыштавалі напярэдадні Дня Волі. Сваімі ўражаннямі ад зняволення Казлоў падзяліўся з «Нашай Нівай».

«Затрымліваў мяне АМАП, я не паспеў далёка ад хаты ад’ехаць. Паводзілі сябе адэкватна, ветліва. Я разумеў, для чаго гэта ўсё, таму ўзяў сумку з машыны, якая ў мяне заўжды падрыхтаванай ляжыць. Адвезлі мяне ў Цэнтральнае РУУС, пасадзілі ў абяз’яннік. У РУУС сталі фабрыкаваць пратакол, нібыта я 21 сакавіка браў удзел у масавым мерапрыемстве ў Лебядзіным. Але ж я быў на самаізаляцыі. Потым прынеслі пратакол, што я аказваў супраціў пры затрыманні. Па версіі міліцыі, я ў двары РУУС упіраўся, не хацеў ісці. Усё гэта няпраўда, усё сфабрыкавана.

Мяне даставілі на Акрэсціна па гэтым пратаколе. Я патрабаваў адваката пры складанні пратакола, даваў тэлефон, але нічога мне не далі, хаця гэта маё законнае права. Мне нават не далі копію пратакола, яе дэманстратыўна парвалі і кінулі ў сметнік. На Акрэсціна цэлая эпапея, пятнаццаць сутак беззаконня.

Там перапоўненыя камеры. Палітычным, каб жыццё малінай не здавалася, кідаюць бамжоў. У камерах на адно месца спальнае — тры-чатыры чалавекі. Уся гэтая сістэма заточаная на тое, каб прынізіць чалавечую годнасць. Гэта парушэнне іх жа правіл. Яны перыядычна і гаварылі і намякалі, што здзекавацца з людзей — гэта каманда зверху.

Не было ні матрацаў, ні падушак, яркае святло гарэла на працягу ўсіх пятнаццаці сутак, яго не прыглушалі. Я адразу трапіў у карцар. Калі ім не спадабалася нешта, то вылілі ў камеру вядро хлоркі такой канцэнтрацыі, што адразу ж у людзей пачаліся праблемы. Карцар — гэта аднамесная камера, дзе знаходзілася 7—8 чалавек. Хлорка была вельмі моцнай канцэнтрацыі: адразу заслязіліся вочы, рвотныя рэфлексы, кружылася галава. Аднаму хлопцу зусім было кепска. Атрымлівалася такая газавая камера. Яны і раней практыкавалі хлорку, але слабой канцэнтрацыі.

Калі ўбачылі, што людзям кепска рэальна, то спачатку адкрылі «кармушку». Мне самому стала кепска, усё гэта справакавала гіпертанічны крыз, таму мяне даставілі ў шпіталь, дзе цэлыя суткі збівалі ціск.

Калі збілі ціск, то адразу ж прыехаў канвой, які адвёз мяне назад на Акрэсціна. ЦІП сёння — гэта афіцыйна створаная катавальня, каб прынізіць людзей, зрабіць знаходжанне невыносным, здзекавацца з людзей. Перанаселеная камера — гэта ж яшчэ немагчымасць дыхаць, а гэта таксама цяжка.

Нейкі час я быў у нармальнай камеры, перапоўненай, але тым не менш. За пяць дзён да вызвалення мяне зноў змясцілі ў карцар. Там ніхто не тлумачыць за што, няма магчымасці звярнуцца да кагосьці, паскардзіцца, ты пазбаўлены ўсяго. Ні паперы, ні ручкі. Слухаюць скаргу — і ідуць далей, нібыта ты нічога не казаў. Нічога не фіксуецца нідзе.

Гэтыя катаванні працягваюцца кожны дзень, яны здзяйсняюць злачынствы. У карцары адразу было тры бамжы, потым яшчэ трох дакінулі. Так і сядзелі: адзін я і шасцёра бамжоў. Многія з іх не прайшлі апрацоўку — насякомыя і гэтак далей. Праз нейкі час частку бамжоў прыбралі і прывялі трох палітычных. Гэта адпаведны пах, не адчыняюць «кармушку», каб паступала паветра.

Пяць дзён я не прымаў ежу, калі мяне змясцілі ў такія ўмовы. Гэта быў адзіны спосаб пратэсту. Усім было ўсё адно на гэта. Я спытаў, ці дакладваюць пра гэта начальніку. Кажуць, так. Ну хоць неяк.

Я не заўважыў, што персанал ЦІПа з незадавальненнем здзекуецца з людзей. Яны гэта робяць у добрым гуморы, бо для іх мы жывёлы.

Ніхто нічога не тлумачыць, таму не ведаю, чаму адпусцілі на дзень пазней, мы для іх нямыя жывёлы. Кропельку мёду дадам: там дзівосныя людзі, ніхто не падаў духам, нягледзячы на прыніжэнні, мы шмат смяяліся, палемізавалі, гулялі ў нешта. Вельмі салідарная атмасфера была, хоць многія ўпершыню трапілі ў такія ўмовы. Было весела часта, па выбухах смеху разумелі, што побач таксама былі палітычныя.

На Акрэсціна не збівалі. Яны знайшлі іншыя магчымасці для катаванняў, і невядома, што яшчэ горш. Яны маюць вольныя месцы, але спецыяльна робяць перанаселеныя камеры, каб было невыносна. І гэта робяць супрацоўнікі міліцыі, якія павінны абараняць правы людзей. Я не ведаю, дзе іх бралі, адчуванне, што іх не нараджалі мамы, што ў іх няма сем’яў. Жорсткасць нематываваная абсалютна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае вызвалены экс-мэр Херсона да расійскага палону і пасля ФОТАФАКТ3

Яраслава Еўдакімава пахавалі на могілках «Лясныя». Яго правялі пад «Фантазёра» ВІДЭА3

Талібы прыехалі ў Беларусь, каб праверыць, як тут утрымліваюць афганцаў у турмах3

З’явілася ВІДЭА, як «абломкі» БПЛА падаюць на марскі порт ва Усць-Лузе пад Пецярбургам1

У Растоўскай вобласці буйны НПЗ, падпалены ўкраінскім беспілотнікам, гарыць ужо чацвёрты дзень4

Беларускія хірургі правялі паспяховую трансплантацыю лёгкіх пацыенту з хваробай сэрца і імунадэфіцытам2

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць58

Рэжысёра мінскага тэатра асудзілі за вырошчванне дома канопляў1

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі47

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць