БЕЛ Ł РУС

У Анжалікі Борыс у СІЗА абвастрыліся ранейшыя хваробы

30.06.2021 / 13:34

Nashaniva.com

Пра стан здароўя старшыні незарэгістраванага Саюза палякаў Анжалікі Борыс напісала ў сваім фэйсбуку кіраўнік тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская.

«У Анжалікі Борыс пагоршыўся стан здароўя, акрамя таго, абвастрыліся ранейшыя сімптомы, звязаныя з жаночым захворваннем. Ёсць патрэба ў лячэнні зубоў», — напісала яна.

Паводле яе звестак, Анжаліка Борыс у выніку пагадзілася выехаць у Польшчу, але ўлады стрымліваюць гэты працэс і спрабуюць такім чынам шантажаваць яе калегу, другога лідара СПБ, журналіста Андрэя Пачобута.

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка. Яна праходзіць па справе за «распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула