БЕЛ Ł РУС

Рахункі санаторыя «Беларусь» у Друскеніках разблакаваныя

1.07.2021 / 15:13

Nashaniva.com

Swedbank разблакаваў рахункі санаторыя «Беларусь», які знаходзіцца ў Друскеніках, пасля больш як паўгадавога перапынку ён зможа аднавіць дзейнасць, паведамляе Delfi.

Фота з фэйсбука

«Рахункі размарожаныя. Мы сёння даведаліся. Зможам пачаць дзейнасць», — сказаў старшыня працоўнай рады санаторыя Уладзіслаў Шаруцкі.

Мэр Друскенікаў Рычардас Малінаўскас пацвердзіў, што быў інфармаваны аб тым, што рахункі санаторыя размарожаныя пасля таго, як з Упраўлення па справах прэзідэнта Беларусі сышоў Віктар Шэйман.

Паводле яго слоў, работнікі санаторыя ўжо выкліканыя на працу, і калі ўдасца зладжана аднавіць дзейнасць, то санаторый зможа зноў пачаць працу ў суботу.

Рахункі санаторыя банк Swedbank замарозіў у снежні мінулага года, матывуючы ўведзенымі ЕС санкцыямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула