БЕЛ Ł РУС

Узброеныя сілы Латвіі дапамогуць памежнікам у ахове ўсходняй мяжы

4.08.2021 / 15:27

Nashaniva.com

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ўзмоцняць падтрымку, што аказваецца Дзяржаўнай службе памежнай аховы ў ахове ўсходняй мяжы з-за магчымага наплыву нелегальных мігрантаў.

Артыс Пабрыкс, LETA

Пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны краіны.

Кіраўнік абароннага ведамства Артыс Пабрыкс даручыў Нацыянальным узброеным сілам забяспечыць абарону ўсходняй мяжы, размясціўшы дадатковыя сістэмы назірання, выкарыстоўваючы беспілотныя лятальныя апараты, накіраваўшы дадатковы персанал і праводзячы рэгулярныя вайсковыя вучэнні. 

«Цяпер сітуацыя на мяжы Латвіі адносна спакойная, але мы павінны быць гатовыя да магчымага павелічэння нелегальнай міграцыі і звязаных з гэтым правакацый. Акрамя таго, нельга выключаць верагоднасць, што сітуацыя можа змяніцца падчас сумесных вучэнняў ўсходніх суседзяў «Захад-2021», — кажа ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула