БЕЛ Ł РУС

900 фур стаяць у чарзе ў Літву. Беларускія памежнікі абвінавачваюць літоўскіх, што тыя замаруджваюць рух 

1.09.2021 / 12:46

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе пра ўскладненую сітуацыю на мяжы з Літвой і невыкананнем з другога боку дамоўненасці па пропуску фур.

Delfi.lt

Найменшы паказчык выканання дамоўленасцяў па прапускной здольнасці — 35,6% — прыпадае на літоўскі пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог), а найбольшы — на пункт пропуску Шальчынінкай (сумежны беларускі Беняконі). Праз яго ў Літву прайшло 97,6% пэўнага бакамі колькасці грузавікоў, паведамляе ДПК.

Так, у Каменным Логу стаіць у чарзе 340 фур, у Прывалцы — 210, у Беняконях — 200, у Катлоўцы — 120, у Відзах — 30.

Разам з тым ва Украіну і Латвію грузавы транспарт выязджаў без затрымак. Прапускная здольнасць, пэўная двухбаковымі дамоўленасцямі з гэтымі краінамі, выкананая цалкам, канстатуе ДПК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула