БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ў сераду ляціць у Таджыкістан

13.09.2021 / 15:18

Nashaniva.com

У Душанбэ ён возьме ўдзел у саміце АДКБ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Візіт будзе доўжыцца да 17 верасня.

Як паведамляе Пул першага, па ініцыятыве Лукашэнкі ў сталіцы Таджыкістана запланаваная сустрэча лідараў ШАС і АДКБ, на якой будзе абмеркаваная сітуацыя ў Афганістане і меры па бяспецы ў рэгіёне.

Нагадаем, што ў АДКБ уваходзяць Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан. У ШАС паўнапраўнымі членамі з'яўляюцца Расія, Кітай, Індыя, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Таджыкістан, Узбекістан, а ў якасці назіральнікаў — Беларусь, Афганістан, Іран, Манголія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула