БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне затрымалі беларуса, які вёз у фургоне 41 нелегала з Ірака і Сірыі

2.10.2021 / 20:07

Nashaniva.com

49-гадовы беларус затрыманы ў нямецкай зямлі Брандэнбург. Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, мужчына нелегальна перавёз праз мяжу больш за 40 мігрантаў.

Групу мігрантаў — усяго 41 чалавек — спынілі на дарозе недалёка ад горада Рагаў-Мерц.

У паліцыю пра групу нелегалаў паведамілі мясцовыя жыхары. Людзі аказаліся грамадзянамі Сірыі і Ірака, сярод мігрантаў была адна жанчына і двое дзяцей.

Высветлілася, што незадоўга да гэтага нелегалаў прывёз на невялікім грузавіку-фургоне грамадзянін Беларусі. Яго затрымалі, а транспартны сродак канфіскавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула