БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска могуць з'явіцца бульвар 17 Верасня і вуліца Сцяпана Злобіна

15.10.2021 / 08:53

Nashaniva.com

Камісія па менаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска прапануе прысвоіць састаўным часткам Мінска наступныя найменні.

Імем вядомага савецкага пісьменніка Сцяпана Злобіна прапануюць назваць праектаваную вуліцу № 4 у межах вул. Лынькова, Пятра Глебкі, праезда Масюкоўшчына, а бульвару ў межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай, стадыёна «Дынама» прысвоіць назву бульвар 17 Верасня, паведамляюць Мінск-навіны.

Пісьменнік Сцяпан Злобін у 1941 годзе трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Мінску, у канцлагеры. Пасля няўдалых ўцёкаў быў этапаваны ў лагер на тэрыторыі Германіі і вызвалены толькі ў 1945 годзе. Яго аўтабіяграфічны раман «Зніклыя без вестак» (1962) стаў значным унёскам у справу рэабілітацыі былых савецкіх ваеннапалонных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула