БЕЛ Ł РУС

Макей: Добра ЕС, але чаму маўчаць ЗША, калі палякі здзекуюцца з іх хаўруснікаў курдаў?

9.11.2021 / 18:0

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіцца з візітам у Маскве, пракаментаваў сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы.

«Ну добра, Польшча — краіна ЕС. Але зусім незразумелая маўклівая пазіцыя ЗША, якія спакойна назіраюць, як палякі здзекуюцца з аднаго з іх галоўных хаўруснікаў — курдаў. Бо большасць бежанцаў сёння на беларуска-польскай мяжы — курды. І зусім нядаўна, літаральна ў верасні, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заяўляў, што не кіне, цытую, «найбліжэйшых саюзнікаў Захаду ў Сірыі, як гэта зрабіў з Афганістанам». Па-мойму, на ўсход Сірыі нават накіроўваўся высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, каб даць асабістыя запэўніванні курдам», — указаў Уладзімір Макей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула