БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра мігрантаў: Мы самі справімся з гэтымі людзьмі, калі Нямеччына не забярэ

22.11.2021 / 11:38

Nashaniva.com

«Я чакаю, калі ЕС адкажа на пытанне па дзвюх тысячах бежанцаў. У нас жа ў гэтым лагеры каля дзвюх тысяч бежанцаў. Я прасіў, каб яны (Еўрасаюз і, у прыватнасці, Нямеччына) іх забралі. Яны сказалі, Меркель мне паабяцала, на ўзроўні ЕС разгледзяць гэтую праблему», — заявіў сёння Лукашэнка.

БелТА

«Дык нават не разглядаюць. І нават тое, што яна мне паабяцала (вырашана было ў ЕС), — кантактныя асобы. Яны на кантакт нават не выходзяць. Міністр замежных спраў Беларусі Макей ім тэлефануе: «Давайце будзем працаваць у гэтым ключы!» — ды мы там у камандзіроўцы, яшчэ дзесьці і іншае», — распавёў ён.

«У сувязі з гэтым: не трэба нікога чакаць. Адмовіліся, значыць, ім уезд сюды будзе закрыты. Ім няма чаго тут рабіць. Бо гэта будзе тое ж самае, што з гэтымі вось міжнароднымі візіцёрамі. Прыедуць пакрасавацца. Мы самі справімся з гэтымі людзьмі, калі іх Нямеччына не забярэ да сябе. А куды дзявацца? Нам дзявацца няма куды. Але мы павінны патрабаваць ад немцаў, каб яны іх узялі», - падкрэсліў Лукашэнка.

Раней Наталля Эйсмант заяўляла, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца сем тысяч мігрантаў.

«На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тыс. бежанцаў. З іх на мяжы — у так званым стыхійным лагеры — каля 2 тысяч чалавек. І ад 200 да 500 чалавек — паводле наяўнай інфармацыі — таксама знаходзяцца на мяжы, але стыхійна, у іншых кропках. Гэта бежанцы, якіх палякі спрабавалі сілай выкінуць за межы Польшчы пасля таго, як людзі туды ўжо праніклі», — казала прэс-сакратар Лукашэнкі ў чацвер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула