Улада

Эйсмант: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца сем тысяч мігрантаў, але толькі 400 пажадалі вярнуцца дадому

Пра сітуацыю з мігрантамі расказала прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант, піша БелТА.

«Так, у развіццё размоў з канцлерам Нямеччыны я праінфармую аб абстаноўцы на гэты момант.

На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 7 тыс. бежанцаў. З іх на мяжы — у так званым стыхійным лагеры — каля 2 тысяч чалавек. І ад 200 да 500 чалавек — паводле наяўнай інфармацыі — таксама знаходзяцца на мяжы, але стыхійна, у іншых кропках. Гэта бежанцы, якіх палякі спрабавалі сілай выкінуць за межы Польшчы пасля таго, як людзі туды ўжо праніклі», — адзначыла Наталля Эйсмант.

Яна распавяла, што ў ходзе першай размовы з Ангелай Меркель механізм, які прапанаваў Лукашэнка, быў наступным:

«Еўрапейскі саюз стварае гуманітарны калідор для 2 тысяч бежанцаў, якія знаходзяцца ў лагеры. Мы бярэм на сябе абавязацельства садзейнічаць (наколькі гэта магчыма і пры іх жаданні) астатнім пяці тысячам вярнуцца на радзіму. І Ангела Меркель, згодна з дамоўленасцямі, будзе весці перамовы з ЕС, у тым ліку па арганізацыі гуманітарнага калідора ў Нямеччыну».

«Як бачыце, нават ужо на сённяшні дзень, мы свае абавязацельствы выконваем! Так, на жаль, толькі каля 400 бежанцаў пагадзіліся вярнуцца на радзіму. Усяго, калі быць дакладнымі, у самалёце, які паляцеў сёння — 374 пасажыры, пераважна грамадзяне Ірака», - адзначыла прэс-сакратар.

Паводле яе слоў, астатнія, хто знаходзіцца ў Беларусі, — працягваюць настойваць на забеспячэнні гуманітарнага калідора ў Заходнюю Еўропу, і перш за ўсё ў Нямеччыну.

«Гэта значыць, пакуль яны катэгарычна адмаўляюцца паляцець, але мы будзем над гэтым працаваць. І тым не менш, ужо можна казаць пра тое, што праца міграцыйных службаў Беларусі сумесна з Міністэрствам замежных спраў дала вынік. Мы выконваем свае абяцанні. Прытым, што з боку ЕС пакуль не выканана ніводнага абавязацельства», — звярнула ўвагу Наталля Эйсмант.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона2

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона2

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць