БЕЛ Ł РУС

Пракурор просіць для блогеркі Вольгі Такарчук 1,5 года калоніі

17.12.2021 / 18:18

Nashaniva.com

17 снежня ў Заводскім судзе Мінска адбыліся спрэчкі бакоў у працэсе над 36-гадовай блогеркай Вольгай Такарчук. Яе вінавацяць паводле трох артыкулаў. Пракурор просіць для блогеркі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Свабода». Прысуд агучаць 20 снежня.

 

Блогерку затрымалі сёлета 19 траўня.

Вольгу Такарчук вінавацяць паводле трох артыкулаў:

Паводле Следчага камітэта, Такарчук брала ўдзел у пратэстных маршах у Мінску 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года. Яна нібыта «знаходзілася ў першых шэрагах», «блакавала рух транспарту», «выкрыквала лозунгі».

Блогерку вінавацяць таксама ў тым, што 14 студзеня 2021 года яна апублікавала на Youtube відэа, якое «не адпавядае рэчаіснасці» і «ганьбіць сацыяльнага педагога адной з гімназій Брэсцкай вобласці».

Таксама Вользе закідаюць відэаролік нібыта з «абразамі суддзі Першамайскага раёна Мінска» і «ненарматыўнай лексікай».

У снежні 2020 года Вольгу Такарчук аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у мітынгу. Гэтым фактам яна і абуралася ў сваім відэа. Раней яе таксама судзілі па адміністрацыйных справах за ўдзел у мітынгах.

Прысуд Вользе Такарчук агучаць 20 снежня.

Вольга Такарчук — блогерка, дызайнерка, маці дваіх малых дзяцей (3 і 7 гадоў).

Блогерка Вольга Такарчук расказала пра сваю крымінальную справу і пра дзіўную сустрэчу на Акрэсціна

Блогерку Вольгу Такарчук затрымалі на вачах у дзяцей, а яшчэ над ёй вісіць крымінальная справа — даведаліся, што адбываецца ў сям'і

«Матулька, самая любая, вярніся, я сумую». Паглядзіце, якія кранальныя лісты дзеці дасылаюць палітзняволеным маці (і наадварот)

Блогеру Эдуарду Пальчысу прысудзілі 13 гадоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула