БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ў наступныя два-тры дні праект Канстытуцыі вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне

23.12.2021 / 10:49

Nashaniva.com

Сёння Лукашэнка правёў чарговую нараду па пытаннях зменаў у Канстытуцыю.

Ён адзначыў, што гэта выніковая нарада рабочай групы перад апублікаваннем праекта Канстытуцыі. «Дзень-два выпраўляем памылкі, расстаўляем коскі, выносім на абмеркаванне цяперашні праект Канстытуцыі», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама сказаў, што рэферэндум па Канстытуцыі можа прайсці ў другой палове лютага.

«Пасля перыяду абмеркавання праекта Канстытуцыі мы яшчэ раз (для таго, каб паглядзець, якія істотныя, прынцыповыя будуць унесеныя народам прапановы) збярэмся ў рамках рабочай групы. А выніковае пасяджэнне ўжо потым правядзём Канстытуцыйнай камісіі. І ўжо з гатовым праектам, пасля таго, як Канстытуцыйная камісія разгледзіць вынікі працы нашай рабочай групы, зацвердзіць іх, унясем праект Канстытуцыі ўжо на рэферэндум», — дадаў ён.

Колькі часу выдзеляць на «усенароднае абмеркаванне», не паведамляецца. 

Лукашэнка хоча ўзначаліць Усебеларускі народны сход і перадаць УНС важнейшыя паўнамоцтвы

Да рэферэндуму пара месяцаў. Гэта нармальна, што праект Канстытуцыі дагэтуль не апублікаваны?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула