БЕЛ Ł РУС

Латвія заявіла, што ніякі іхні самалёт не залятаў у Беларусь

8.02.2022 / 22:40

Nashaniva.com

У Латвіі заявілі, што іх самалёт Ан-2 не парушаў паветраную прастору Беларусі. Пры гэтым латвійскі бок не галаслоўны, ён спасылаецца на GPS-сігнал з самалёта. Сцвярджаецца, што машына здзяйсняла запланаваны палёт уздоўж мяжы, адсочваючы яе парушальнікаў. Апублікаваны і маршрут самалёта.

Маршрут палёту самалёта ўздоўж мяжы з Беларуссю. Фота: twitter.com/Latvijas_armija

У аўторак Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што паветраную прастору нашай краіны парушыў самалёт Ан-2, які, маўляў, заляцеў з Латвіі «на глыбіню 300 метраў» і вярнуўся назад. Прэс-служба латвійскага войска заклікае ставіцца да інфармацыі ўладаў Беларусі крытычна.

❗️Gaisa spēki, turpinot sniegt atbalstu Valsts robežsardzei nelegālo robežpārkāpumu novēršanā, ar gaisa kuģi An-2 veica pārlidojumu gar Latvijas-Baltkrievijas robežu. BY robežsardze apsūdzējusi NBS gaisa telpas pārkāpšanā, taču GPS dati pierāda, ka pārkāpums nav noticis. pic.twitter.com/ChVfBr9NHY

— NBS (@Latvijas_armija) February 8, 2022

Апошнім часам беларускія памежнікі паведамляюць пра выпадкі паветраных парушэнняў мяжы рэгулярна. Так, 4 снежня 2021 года ўкраінскі верталёт нібыта заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня», а 24 студзеня бягучага года зафіксаваны факт парушэння мяжы ў раёне вёскі Хмелішча Маларыцкага раёна ўкраінскім беспілотным лятальным апаратам.

Як правіла, пасля праверкі інцыдэнтаў да прадстаўленых доказаў эксперты маюць сумневы, як гэта было з нядаўнім украінскім беспілотнікам.

Чытайце таксама:

Памежны камітэт: Латвійскі самалёт АН-2 парушыў мяжу Беларусі

«Запускаць саматужніцтва ў абароненую зону — глупства». Беларускі афіцэр пра беспілотнік, які прыпісваюць Украіне

The Insider: Збіты на беларуска-ўкраінскай мяжы беспілотнік — не ўкраінскі, а расійскі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула