Пуцін і Байдэн прынялі прапанову Макрона сустрэцца ў Еўропе, калі не будзе ўварвання ва Украіну
Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн пагадзіліся на запрашэнне французскага калегі Эмануэля Макрона правесці ў Еўропе саміт па бяспецы, паведамілі ў прэс-службе Елісейскага палаца.
Фота: Denis Balibouse / EPA / ТАСС
«Ён (прэзідэнт Францыі Макрон) прапанаваў правесці саміт паміж прэзідэнтам Байдэнам і прэзідэнтам Пуціным, а затым з усімі зацікаўленымі бакамі ў пытаннях бяспекі і стратэгічнай стабільнасці ў Еўропе. Прэзідэнты Байдэн і Пуцін прынялі прынцып такога саміту», — гаворыцца ў паведамленні.
План перамоваў павінны падрыхтаваць дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, якія пагавораць дадаткова 24 лютага, піша РБК
Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі адзначыла, што амерыканскі прэзідэнт гатовы сустрэцца з расійскім калегам пры той умове, калі не будзе ўварвання ва Украіну.