БЕЛ Ł РУС

Сёння за краты за ўчарашнія антываенныя пратэсты адправілі як мінімум 55 чалавек

28.02.2022 / 22:10

Nashaniva.com

Беларускія суддзі пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць затрыманых 27 лютага. У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі беларусы выйшлі на пратэсты супраць рэферэндуму, а таксама супраць удзелу Беларусі ў расійскім нападзе на Украіну. 

У РУУСах на пратэстоўцаў складалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП (Удзел у масавых мерапрыемствах), арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства) або арт. 24.3 КаАП (Непадпарадкаванне міліцыянтам). Некаторых асудзілі адразу па двух пратаколах.

Па звестках праваабаронцаў, агулам было затрымана больш за 730 чалавек. У выніку 28 лютага беларускія суды арыштавалі як мінімум 55 чалавек, яшчэ тром прызначылі штрафы. Давалі ад 10 да 30 сутак, найбольш распаўсюджанае пакаранне — 15 сутак.

Падрабязней пра прысуды можна даведацца на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна», інфармацыя абнаўляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула