БЕЛ Ł РУС

Мінабароны абвергла паведамленні аб удзеле беларускіх дэсантнікаў у аперацыі ва Украіне

6.03.2022 / 11:03

Nashaniva.com

Мінабароны абвергла шматлікія паведамленні ўкраінскіх СМІ аб удзеле беларускіх дэсантнікаў у расійскім ўварванні ва Украіну. Адпаведную заяву ведамства апублікавала 6 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале.

У прэс-рэлізе Мінабароны пералічыла фэйкі, якія некалькі дзён цыркулявалі ў сеціве: нібыта беларускіх дэсантнікаў бачылі пад Жытомірам і Харкавам, што яны здаваліся ў палон пад Кіевам, абвяшчалі пра бунты, разам з калонай з 300 танкаў ваявалі пад Чарнігавам.

«Дэсантнікі, як і ўсе Узброеныя сілы, якія знаходзяцца ў Беларусі і выконваюць задачы ў адпаведнасці з задачай, пастаўленай Лукашэнкам», — падкрэслілі ў ведамстве.

Нагадаем, раней паведамленні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў абвяргалі ў офісе прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула