БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Украіны: Крэмль не хоча прызнаць сваё фіяска

6.03.2022 / 12:51

Nashaniva.com

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў апублікаваў у сябе ў Фэйсбуку допіс, у якім напісаў пра «фіяска расійскай арміі» і заявіў, што перамога Украіны блізкая.

Да пачатку вайны Аляксей Рэзнікаў з'яўляўся выключна ў цывільным адзенні

Вось некаторыя цытаты:

— Крэмль пакуль не хоча прыняць і прызнаць сваё фіяска. Але гэты час ужо блізкі.

— Незадаволенасць і дэмаралізацыя сярод акупацыйных войскаў узмацняецца. Да іх прыходзіць прасвятленне, як і да некаторых расійскіх алігархаў. Усё больш выпадкаў нежадання ваяваць.

— На пэўных напрамках нашы воіны пераходзяць у контратакі, вораг губляе дзясяткі адзінак тэхнікі, проста кідае яе і бяжыць. Тым самым папаўняючы наш парк тэхнікі. Вораг гіне ад сваёй жа зброі.

— Крэмль канчаткова кінуў спробы схаваць свае намеры — яны прыйшлі знішчаць нашу краіну, знішчаць наш народ. У іх нічога не атрымаецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула