БЕЛ Ł РУС

Памёр першы ў свеце пацыент, якому амерыканскія хірургі перасадзілі генетычна мадыфікаванае сэрца свінні

10.03.2022 / 02:00

Nashaniva.com

57-гадовы Дэвід Бенет змог пражыць два месяцы пасля эксперыментальнай аперацыі, якая стала вынікам шматгадовых даследаванняў навукоўцаў і магла стаць рашэннем крытычнага недахопу донарскіх органаў ва ўсім свеце, піша Бі-бі-сі.

Бартлі Грыфіт з Дэвідам Бенетам у студзені 2022 года.

Аперацыя прайшла 7 студзеня і першапачаткова новае сэрца функцыянавала, аднак стан Бенета пачаў пагаршацца некалькі дзён таму. Ён памёр 8 сакавіка, пацвердзілі лекары медыцынскага цэнтра пры Універсітэце штата Мэрыленд.

У Бенета было смяротнае сардэчна-судзіннае захворванне, і ўдзел у медыцынскім эксперыменце быў яго адзіным шанцам на выжыванне. Перад аперацыяй Дэвід пацвярджаў, што ўсведамляе, наколькі рызыкоўная эксперыментальная перасадка сэрца свінні.

«Ён праявіў сябе як смелы і высакародны пацыент, ён змагаўся да самага канца», — адзначыў у заяве бальніцы хірург Бартлі Грыфіт, які правёў аперацыю.

Сын пацыента, Дэвід Бенет-малодшы, выказаў падзяку «за кожны інавацыйны момант, кожную вар'яцкую мару, кожную бяссонную ноч, якія сталі часткай гэтага гістарычнага пачынання». Але, як ён адзначыў, ён спадзяваўся, што трансплантат стане «пачаткам надзеі, а не яе канцом».

Чытайце таксама:

Чалавек з сэрцам свінні. Пацыенту ў ЗША ўпершыню ў свеце перасадзілі сэрца жывёлы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула