БЕЛ Ł РУС

Брытанская разведка: расійская армія спрабуе акружыць украінскія сілы

13.03.2022 / 13:13

Nashaniva.com

Расійскія войскі спрабуюць узяць украінскія ўзброеныя сілы ў акружэнне, мяркуе брытанская ваенная разведка. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Галоўны офіс брытанскай Сакрэтнай разведвальнай службы ў Лондане. Фота: Вікіпедыя.

Падчас чарговага штодзённага агляду разведдадзеных брытанскі міністр абароны паведаміў, што расійскія войскі спрабуюць акружыць праціўніка на ўсходзе краіны, прасоўваючыся з боку Харкава на поўначы і Марыупаля на поўдні.

«Расійскія сілы, якія рухаюцца з боку Крыма спрабуюць акружыць Мікалаеў, рухаючыся, відаць, на захад у напрамку Адэсы», — дадаў міністр.

У сваю чаргу, расійскае Мінабароны заявіла раніцай у нядзелю, што за мінулыя суткі войскі прасунуліся на ўкраінскай тэрыторыі на глыбіню да 14 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула