БЕЛ Ł РУС

Міжнародны саюз біятланістаў прыпыніў працу федэрацый у Беларусі і Расіі

29.03.2022 / 10:01

Nashaniva.com

Як лічыць выканаўчы камітэт IBU, абедзве федэрацыі «парушылі гуманітарныя абавязацельствы федэрацый-членаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй IBU».

Тым самым яны нанеслі шкоду рэпутацыі біятлоннага спорту і міжнароднага саюза.

Акрамя таго, выканаўчы камітэт палічыў, што паколькі расійскае ўварванне ва Украіну спыніла дзейнасць федэрацыі біятлону Украіны, было б несправядліва, калі б федэрацыі Беларусі і Расіі працягвалі карыстацца ўсімі правамі членства ў IBU.

Раней міжнародны саюз біятланістаў адхіліў беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула