БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачаў працу новы пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка

26.08.2009 / 11:22

У Мінску пачаў працу новы сталы прадстаўнік Сусветнага банка (СБ) у Рэспубліцы Беларусь Іван Велеў.

У Мінску пачаў працу новы сталы прадстаўнік Сусветнага банка (СБ) у Рэспубліцы Беларусь Іван Велеў.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве СБ, «гэтае прызначэнне звязана з пашырэннем супрацоўніцтва паміж групай Сусветнага банка і Рэспублікай Беларусь».

Грамадзянін Балгарыі Іван Велеў працуе ў Сусветным банку з 1997 года на розных пасадах у рэгіёнах Еўропы і Цэнтральнай Азіі, Усходняй Азіі, Афрыкі. Займаецца пытаннямі карпаратыўнай стратэгіі, развіцця дзяржаўнага сектара, інфраструктуры.

Да прызначэння на пасаду сталага прадстаўніка СБ у Беларусі Велеў працаваў у рэгіянальным прадстаўніцтве банка па Украіне, Беларусі і Малдове ў Кіеве, дзе каардынаваў дзейнасць СБ у галіне рэфармавання сектара дзяржкіравання і развіцця інфраструктуры трох краін.

Іван Велеў узначальвае працу, што праводзіцца ў гэты час, па падрыхтоўцы прамежкавай справаздачы аб ходзе рэалізацыі стратэгіі супрацоўніцтва СБ з Беларуссю.

Велеў атрымаў ступень доктара эканамічных навук у Сіракузскім універсітэце (ЗША) і магістра навук па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны і права» ў Маскоўскім універсітэце міжнародных адносінаў. Жанаты, мае сына.

З верасня 2006 года на пасадзе сталага прадстаўніка СБ у Беларусі працаваў Крэйг Бел.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула