БЕЛ Ł РУС

Кампанія Siemens сыходзіць з Расіі

12.05.2022 / 9:10

Nashaniva.com

Раней кампанія прыпыніла развіццё новых праектаў і паставак у краіну, а цяпер вырашыла згарнуць усю дзейнасць з-за вайны ва Украіне.

Акрамя бытавой тэхнікі і электронікі, Siemens вырабляла электрычкі «Ластаўка» і грузавыя электравозы, абслугоўвала цягнікі «Сапсан». Таксама ў РФ прадстаўленая энергетычная кампанія Siemens Energy.

«Мы асуджаем вайну ва Украіне і вырашылі правесці спарадкаваны працэс, каб згарнуць нашу прамысловую дзейнасць у Расіі. Гэта было няпростым рашэннем, улічваючы наш абавязак клапаціцца пра нашых супрацоўнікаў і даўнія адносіны з кліентамі на рынку, на якім мы працуем ужо амаль 170 гадоў», — заявіў кіраўнік кампаніі Роланд Буш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула