БЕЛ Ł РУС

Рэцэпт на выхадныя. Запечаная рыба з маладой бульбай — просты рэцэпт, а які вынік

27.05.2022 / 22:11

Nashaniva.com

Час маладой бульбы блізка! Прапануем запекчы з ёй рыбу і прыправіць гэта ўсё вяленымі таматамі і лімонамі — выйдзе прыгожая страва, якую не сорамна і гасцям падаць.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць запечаную рыбу з маладой бульбай, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
  2. Варыце бульбу ў вялікай каструлі. Зліце ваду і дайце бульбе трохі захалонуць, потым нарэжце яе ўздоўж лустачкамі прыкладна па 5 міліметраў у таўшчыню.
  3. Засцяліце вялікую форму паперай для выпякання і выкладзіце туды бульбу. Дадайце туды лімон і насенне кмену, перамяшайце. Дробна нарэжце вяленыя таматы, змяшайце іх з бульбай, прыпраўце 3 сталовымі ложкамі алею, у якім былі таматы. Запраўце соллю, перцам і цукрам, добра перамяшайце.
  4. Прыпраўце рыбу соллю і перцам знутры і звонку, парэжце травы і пакладзіце іх у бруха рыб. Пакладзіце рыбу на бульбу і паліце яе рэшткамі алею ад таматаў.
  5. Выпякайце 25—30 хвілін або пакуль рыба не прыгатуецца і бульба не падсмажыцца. Дастаньце з духоўкі і падавайце.

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула