Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі

Шакаладны мус — прыгожы і вельмі смачны дэсерт, які гожа прапанаваць гасцям. Ёсць шмат версій таго, як яго гатаваць, але мы прапануем вам рэцэпт шакаладнага мусу з аліўкавым алеем. Дзякуючы гэтаму кампаненту, вы атрымаеце багаты смак і атласную тэкстуру.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць шакаладны мус з аліўкавым алеем, вам спатрэбіцца:

  • 150 грамаў дробна пасечнага чорнага шакаладу з 70% какавы,
  • 100 мілілітраў аліўкавага алею (не шкадуйце грошай на алей самай лепшай якасці),
  • 4 вялікія яйкі (аддзяліце жаўткі ад бялкоў),
  • чвэрць чайнай лыжкі солі — найлепш, морскай,
  • 50 грамаў цукровай пудры,
  • 6 кубкаў для эспрэса ці форм для мусу аб'ёмам у 100 мілілітраў.
  1. Растапіце шакалад (але не да канца) у мікрахвалёўцы ці на вадзяной лазні. Пакуль шакалад яшчэ не цалкам растаў, акуратна перамяшайце яго, каб растварыліся апошнія камячкі. Умяшайце ў шакалад алей і адстаўце сумесь у бок.
  2. Узбіце бялкі яек з дробкай марской солі ў місцы без тлушчу, узбіваць трэба да ўстойлівых пікаў. Адстаўце ў бок.
  3. У асобнай вялікай місцы ўзбіце жаўткі, цукар і чвэрць чайнай лыжкі солі, пакуль сумесь не пасвятлее, не стане густой і не павялічыцца ў памеры ўдвая.
  4. Паступова ўлівайце сумесь з шакаладу і бялкоў ва ўзбітыя жаўткі і асцярожна перамешвайце, пакуль сумесь не стане больш аднароднай. Дадайце траціну ўзбітых бялкоў і энергічна ўсё перамяшайце, пакуль сумесь не пасвятлее. Потым акуратна ўвядзіце ў сумесь другую траціну бялкоў, таксама ўмяшайце яе. Нарэшце, дадайце апошнюю частку бялкоў і зноў старанна ўсё перамяшайце.
  5. Акуратна перакладзіце мус у формы або кубкі. Каб атрымаць далікатную і атласную тэкстуру, можаце спачатку астудзіць мус у халадзільніку на працягу 20 хвілін, а потым з’есці, або астуджваць яго на працягу гадзіны, а потым 40 хвілін трымаць пры пакаёвай тэмпературы.

Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара

Крупы кіноа: чым яны карысныя і як іх гатаваць

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў вярнуцца да пахаванай 13 гадоў таму ідэі стварэння фінансава-прамысловых груп4

13-гадовая дзяўчынка хацела ачысціць твар энзімнай пудраю і трапіла ў рэанімацыю1

Былую кіраўніцу піяр-службы МТС асудзілі па палітычным артыкуле7

Лукашэнка пра банкі: То старыя даляры не прымаюць, то навязваюць паслугі8

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

Анастасія Шпакоўская заявіла пра смерць гурта Naka

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»119

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць