БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паабяцаў заняцца пытаннем школьнай формы

21.06.2022 / 13:24

Nashaniva.com

Падчас наведвання агракамбіната «Юбілейны» Лукашэнка ўзняў пытанне школьнай формы.

«Абавязкова займуся гэтым пытаннем. Даступнасць, цана. Абяцаю, што ніхто там на кішэню працаваць не будзе», — паабяцаў ён, адказваючы на пытанні работнікаў агракамбіната, піша БелТА.

Ён таксама звярнуў увагу на асартымент: «Павінна быць маса разнастайнасці. Не трэба заганяць дзяцей у нейкую вузкую прастору. Гэтая разнастайнасць павінна быць дастатковай».

Пра тое, што ў школах з 2023 года будзе ўведзеная школьная форма, стала вядома на мінулым тыдні. Паведамляецца, што ў кожнай школе яна будзе свая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула