БЕЛ Ł РУС

Украінскі фатограф Максім Левін, які загінуў пад Кіевам вясной, мог быць расстраляны расійскімі салдатамі

22.06.2022 / 11:59

Nashaniva.com

Да такой высновы прыйшлі прадстаўнікі арганізацыі «Рэпарцёры без граніц», наведаўшы меркаванае месца гібелі Левіна і яго сябра, вайскоўца Аляксея Чарнышова.

«Аналіз фатаграфій з месца злачынства, назіранні на месцы і канфіскаваныя рэчавыя доказы адназначна ўказваюць на расстрэл, якому маглі папярэднічаць допыты ці нават катаванні», — заявіў генеральны сакратар «Рэпарцёраў без граніц» Крыстаф Дэлуар.

Максім Левін перастаў выходзіць на сувязь 13 сакавіка. Яго цела знайшлі 1 красавіка ў Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці. Левін супрацоўнічаў з украінскімі выданнямі, а таксама з Reuters, Associated Press, BBC.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула