БЕЛ Ł РУС

Нямецкі міністр заявіла, што «не дазволіць Пуціну забраць Чэхава»

3.07.2022 / 8:22

Nashaniva.com

Байкот усёй рускай культуры з'яўляецца «зусім няправільным», у грамадстве вядуцца дыскусіі з гэтай нагоды, аднак рускія мастакі нярэдка спрабуюць захаваць «апошнюю прастору свабоды», заявіла дзяржаўны міністр, федэральны ўпаўнаважаны па культуры і сродках масавай інфармацыі Клаўдыя Рот у інтэрв'ю Augsburger Allgemeine Zeitung.

«Такая вялікая руская культура, ці гэта музыка, ці гэта літаратура, ці Антон Чэхаў. Я не дазволю Пуціну забраць у мяне Чэхава!» — сказала яна.

Рот нагадала, што нядаўна ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія забаранілі моладзеваму аркестру граць музыку кампазітара Пятра Чайкоўскага. Як пісала газета Kölner Stadt-Anzeiger, пад забаронай для публічных рэпетыцый канцэрта аказаліся 2-я і 3-я сімфоніі рускага кампазітара, такое рашэнне прыняў мэр Ліндлара Георг Людвіг.

Пасля пачатку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны і шэрагу ваенных злачынстваў Расіі некаторыя дзеячы культуры сутыкнуліся з адменай сваіх выступаў ці адмовамі ад супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула