БЕЛ Ł РУС

Да канца ліпеня супраць Расіі і Беларусі могуць прыняць сёмы пакет санкцый

4.07.2022 / 16:13

Nashaniva.com

Да канца ліпеня Еўрасаюз імкнецца ўзгадніць наступны, сёмы па ліку, пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі. Прыняць пакет мусяць паспець да вакацый, на якія еўрачыноўнікі традыцыйна сыходзяць у жніўні, піша карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

Чарговы пакет будзе тычыцца эмбарга на імпарт расійскага золата, а таксама перакрыцця шляхоў для абыходу санкцый, уведзеных раней.

Раней паведамлялася, што ў сёмым пакеце можа быць урэгуляванае пытанне транзіту санкцыйных тавараў з асноўнай часткі тэрыторыі Расіі ў Калінінградскую вобласць.

Чытайце таксама:

Bloomberg: У новым санкцыйным пакеце ЕС правілы транзіту тавараў у Калінінград могуць адкарэктаваць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула