Мінінфарм блакуе сайты за спасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы, але сам распаўсюджвае забаронены кантэнт
Сёння быў заблакаваны сайт чарговага беларускага СМІ — газеты «Беларусы і рынак». Мінінфарм абвінаваціў выданне ў публікацыі спасылак на матэрыялы, прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі». Журналісты Reform.by знайшлі для Мінінфарма падставы заблакаваць саміх сябе па той жа прычыне.
У Беларусі пасля выбараў 2020 года заблакавалі ўсе незалежныя грамадска-палітычныя медыя, матэрыялы большасці з іх прызнаныя «экстрэмісцкімі», а некаторыя рэдакцыі сталі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Рэдакцыя Reform.by, адзначае, што неаднаразова спрабавала даведацца ад уладаў прычыны блакіроўкі свайго сайта (матэрыялы якога не прызнаныя «экстрэмісцкімі»), атрымлівала адказы і выдаляла спасылкі на «забаронены» кантэнт, але пасля перастала гэта рабіць з-за бессэнсоўнасці справы.
У той жа час журналісты знайшлі на сайце mininform.gov.by дзясяткі публікацый з «экстрэмісцкімі» гіперспасылкамі.