БЕЛ Ł РУС

Літоўскія мытнікі знайшлі ў фуры з Беларусі цыгарэтную кантрабанду на 1,8 мільёна еўра

2.08.2022 / 22:11

Nashaniva.com

На беларуска-літоўскай мяжы была затрыманая фура, якая перавозіла кантрабандныя цыгарэты. Як паведамляе літоўская мытня, машына з кантрабандай прыбыла ў суботу, 30 ліпеня, у Міжнародны пункт пропуску Райгардас (з беларускага боку — Прывалка).

Паводле дакументаў, фура, якая ехала па дакументах транзітам з Казахстана ў Германію, везла 14,4 тоны вермікуліту — гэта мінерал, які выкарыстоўваецца для павышэння ўрадлівасці глебы. Але пасля праверкі машыны з дапамогай рэнтгена мытнікі знайшлі пад пакетамі вермікуліту мноства каробак з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі.

Кіроўцу грузавіка арыштавалі на 2 месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула