БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у выніку ўчорашніх удараў па Харкаве вырасла да 21

19.08.2022 / 15:02

Nashaniva.com

У Харкаве, другім па велічыні горадзе Украіны, у выніку расійскіх удараў па двух інтэрнатах 17 і 18 жніўня загінуў 21 чалавек, 44 атрымалі раненні. Сярод загінулых — хлопчык 2009 года нараджэння.

Наступствы абстрэлу Слабадскога раёна

Упраўленне па надзвычайных сітуацыях Харкаўскай вобласці паведаміла, што пошукава-ратавальныя працы ў будынку інтэрнатаў у Слабадскім і Салтаўскім раёнах Харкава завершаныя, пад заваламі нікога не засталося.

У пятніцу, 19 жніўня, у Харкаве абвешчаная жалоба ў памяць аб загінулых у выніку масіраваных ракетных удараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула