БЕЛ Ł РУС

Мінпрам ужо не спадзяецца імпартазамясціць усё ды кажа, што і не хоча

9.09.2022 / 20:38

Nashaniva.com

9 верасня памочнік міністра прамысловасці Віталь Барчук на міжнародным форуме эканамічнага супрацоўніцтва, які прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы, расказаў пра перспектывы беларускага імпартазамяшчэння.

Паводле ацэнкі Мінпрама, большую частку тавараў прамежкавага попыту — запчастак, кампанентаў — у машынабудаванні можна вырабляць сіламі айчынных прадпрыемстваў. Узровень лакалізацыі ў галіне ўжо, маўляў, дасягнуў 68%.

Аднак на ўзроўні дырэктарата кампаній і ў міністэрстве ёсць разуменне, што

«імпартазамясціць усё раптоўна не атрымаецца, ды і не трэба»: гэта дорага, і ў высокатэхналагічных галінах не дасць станоўчага эканамічнага эфекту.

Таму вырашана, што імпартазамяшчацца на 100% прадпрыемствы будуць там, дзе стаіць пытанне нацыянальнай бяспекі. Як правіла, гэта тычыцца імпарту з «недружалюбных» краін, удакладніў Барчук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула