БЕЛ Ł РУС

Сетку Synevo забаранілі прадаваць

17.11.2022 / 17:41

Nashaniva.com

Сетка Synevo апынулася ў дапоўненым урадам Беларусі спісе кампаній з замежным капіталам, якія забаронена прадаваць. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна, паведамляе прэс-служба беларускага ўрада.

Фота: Synevo

«Адпаведны дакумент падпісаны ў мэтах абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі», — заявілі ў Саўміне. Акрамя Synevo, у дапоўнены спіс патрапіла ТАА «Нерухомасць Усход».

Раней паведамлялася, што пасля сыходу з нашага рынку былога ўладальніка сеткі — шведскай кампаніі Medicover — дыягнастычныя лабараторыі Synevo ў Беларусі выкупляе расійская сетка Helix. 

Чытайце таксама:

Новымі ўласнікамі сеткі Synevo ў Беларусі стануць рускія

Synevo сыходзіць з Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула