Міністэрства аховы здароўя: Стан пацярпелых пры выбуху кватэры ў Мінску цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ
Стан пацярпелых пры выбуху кватэры ў Мінску цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ, паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.
«Цяпер усе пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Стан усіх цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ. Дактары робяць усё магчымае для стабілізацыі іх стану. Папярэдне, усе пацярпелыя атручаны прадуктамі гарэння, маюць тэрмаінгаляцыйныя траўмы, апёкі», — расказала Юлія Барадун.
Сёння ноччу ў жылым доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся выбух і пажар. Загінулі 6 чалавек. Трое чалавек было шпіталізавана.