БЕЛ Ł РУС

Чвэрць жыхароў Літвы — за тое, каб купляць электраэнергію ў Беларусі

22.12.2022 / 20:22

Nashaniva.com

25% жыхароў Літвы хацелі б купляць электраэнергію ў Беларусі, у той час як амаль палова (47%) літоўцаў — супраць гэтага, нават калі ў выніку такога кроку зменшацца цэны на паслугі. Гэта паказала апытанне, праведзенае па замове Еўрапейскага інстытута здароўя і ўстойлівага развіцця кампаніяй Spinter tyrimai, піша Delfi.

Беларуская АЭС пад Астраўцом

Не змаглі вызначыцца з тым, варта купляць энергетычныя рэсурсы ў Расіі і Беларусі ці не, 28% апытаных.

За супрацоўніцтва з Беларуссю ў энергетычнай сферы часцей выказваліся мужчыны, людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту, рэспандэнты з меншымі даходамі, жыхары раённых цэнтраў і сельскай мясцовасці.

Супраць выступалі рэспандэнты ва ўзросце 26-35 гадоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, больш высокія даходы і якія жывуць у буйных гарадах.

У апытанні, праведзеным 18—28 кастрычніка, удзельнічалі жыхары краіны, якім 18—75 гадоў. Было апытана 1 009 рэспандэнтаў, прымяняўся метад квотнага адбору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула