БЕЛ Ł РУС

Абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыі Малдовы

14.01.2023 / 18:17

Nashaniva.com

Пасля масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны на тэрыторыі Малдовы былі знойдзеныя абломкі ракеты, заявіла МУС краіны.

Фота: МУС Малдовы

«Патруль памежнай паліцыі сёння днём выявіў у раёне памежнага сектара Ларга (раён Брычаны) рэшткі ракеты, выпушчанай падчас авіяўдараў Расіі па Украіне», — гаворыцца ў заяве МУС Малдовы.

На тэрыторыі каля мяжы з Украінай павялічана колькасць патрулёў.

Гэта ўжо трэці выпадак, калі рэшткі ракет пасля абстрэлаў Украіны падаюць на тэрыторыі Малдовы, піша МУС краіны.

Таксама абломкі ракет раней былі выяўленыя ў Польшчы і Беларусі. У Польшчы ў выніку здарэння загінулі два чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула