БЕЛ Ł РУС

Нямецкія вытворцы: Перадаць Украіне танкі Leopard можна хіба толькі праз год

15.01.2023 / 19:33

Nashaniva.com

Перадаць Украіне танкі Leopard з Германіі не атрымаецца раней наступнага года, нават калі рашэнне пра іх пастаўкі будзе прынята «заўтра», заявіў кіраўнік нямецкага вытворцы ўзбраенняў канцэрна Rheinmetall Армін Папергер, піша Deutsche Welle.

Танкі Leopard. Фота: Wikimedia Commons

Адказваючы на пытанне, колькі танкаў Германія можа даць Украіне, Папергер расказаў, што ў ФРГ ёсць 22 баявыя бронемашыны Leopard 2, якія можна падрыхтаваць і адправіць ва Украіну.

«У нас засталося каля 88 машын Leopard 1. Але мы не можам адрамантаваць гэтыя танкі без замовы, бо выдаткі складаюць некалькі сотняў мільёнаў еўра», — заявіў кіраўнік Rheinmetall.

«Нават калі заўтра будзе прынята рашэнне пра тое, што мы можам адправіць нашы танкі Leopard у Кіеў, пастаўка працягнецца да пачатку наступнага года», — сказаў ён, патлумачыўшы, што для падрыхтоўкі да баявых дзеянняў танкі будзе неабходна цалкам разабраць і сабраць наноў.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія перадасць Украіне танкі Challenger 2

Польшча перадасць Украіне роту танкаў Leopard 2

Саюзнікі ўгаворваюць Нямеччыну дазволіць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну

Фінляндыя можа першай паставіць Украіне танкі Leopard 2

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула