Нявестка Церцеля збіраецца ў Маямі — BYPOL
«Байпол» піша, што ў канцы мінулага года Лізавета Церцель, нявестка старшыні КДБ, падавала дакументы на амерыканскую візу ў амбасадзе ЗША ў Астане (Казахстан).
Сама яна працуе ў Белтэлерадыёкампаніі рэдактарам аддзела крымінальных навін галоўнай дырэкцыі АТН — Агенцтва тэлевізійных навін, аднаго з галоўных крыніц лукашысцкай прапаганды, якое, у тым ліку, займаецца распальваннем антыеўрапейскай і антыамерыканскай варожасці.
У дакументах было пазначана, што нявестка Церцеля збіраецца ў Маямі з 16 чэрвеня 2023 года. Яе паездку і гатэль збіраўся аплачваць яе муж — Міраслаў Церцель, сын старшыні КДБ, які і сам працуе ва ўпраўленні КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.
Старшыня КДБ Іван Церцель. Фота: прэс-служба Лукашэнкі
Па звестках «Байпола», Лізавета Церцель падавалася і на шэнгенскую візу.