БЕЛ Ł РУС

Лукашэнкаўскія сілавікі пачалі кампанію пераследу за інтэрв'ю незалежным СМІ

28.02.2023 / 17:32

Nashaniva.com

На сайце Следчага камітэта з'явіўся матэрыял, у якім расказваецца адразу пра тры выпадкі завядзення крымінальных спраў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пад гэтай фармулёўкай яны, як выглядае, разумеюць кантакты з незалежнымі СМІ, якія ледзь не пагалоўна цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі» ў рознай ступені. 

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляюць, што ў Дзятлаўскім раённым аддзеле СК завялі крымінальную справу ў дачыненні да 41-гадовага ўраджэнца Гомеля. Нібыта мужчына «ў красавіку мінулага года даў інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсу, прызнанаму экстрэмісцкім». Справу завялі, але самога мужчыну пакуль што не знайшлі.

Таксама Гродзенскі міжраённы аддзел СК завёў крымінальную справу ў дачыненні да 21-гадовай жыхаркі Гродна.

Яшчэ адной пацярпелай ад дзеянняў сілавікоў стала 29-гадовая жыхарка Пружанскага раёна. Яна нібыта «двойчы дала інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсам, прызнаным экстрэмісцкімі фармаваннямі». Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ёй прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, у т. л. здзейсненае паўторна) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, жанчына арыштаваная. Праўда, дадаткова ёй ставіцца ў віну адміністраванне аднаго з тэлеграм-каналаў.

Гэтая жанчына пасля 2020 года выехала за мяжу, але на пачатку гэтага года чамусьці вырашыла вярнуцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула