БЕЛ Ł РУС

Памёр пісьменнік Франсіска Аяла

4.11.2009 / 12:57

ЗП

У Мадрыдзе ва ўзросце 103 гадоў памёр іспанскі пісьменнік Франсіска Аяла.

У Мадрыдзе ва ўзросце 103 гадоў памёр іспанскі пісьменнік Франсіска Аяла.

Аяла нарадзіўся ў Гранадзе, але ва ўзросце 18 гадоў прыехаў у Мадрыд, каб вучыцца праву, філасофіі і літаратуры.

У 1925 годзе ён апублікаваў свой першы раман, і з тых часоў стаў адным з вядучых пісьменнікаў Іспаніі. У перыяд Грамадзянскай вайны 1936‑39 гг. Аяла працаваў у рэспубліканскім урадзе. Франкісты расстралялі бацьку і брата пісьменніка.

Пасля паражэння рэспубліканцаў пісьменнік эміграваў у Францыю, а затым працаваў у Паўднёвай Амерыцы і ЗША.
У 1950‑х гадах ён некаторы час быў куратарам перакладчыкаў ААН, а затым выкладаў іспанскую літаратуру ў некалькіх амерыканскіх універсітэтах, у тым ліку ў Прынстанскім.

У 1976 годзе, пасля смерці Франка, Аяла пакінуў выкладчыцкую дзейнасць, вярнуўся на сталае жыхарства ў Іспанію і цалкам прысвяціў сябе літаратуры і публіцыстыцы.

Сярод празаічных твораў Аялы вядомыя раманы «Зачараваны» (El hechizado, 1944), «Дно шклянкі» (El fondo del vaso, 1962),
зборнікі апавяданняў, мемуары «Кнігі памяці і забыцця» (Recuerdos y olvidos, 1982‑1983). Акрамя таго, ён з’яўляецца аўтарам літаратурных перакладаў, работ па сацыялогіі і тэорыі перакладу.

У 1991 годзе Аяла атрымаў Прэмію Сервантэса, а ў 1998 годзе — літаратурную прэмію Прынца Астурыйскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула