БЕЛ Ł РУС

Вальфовіч пра ядзерную зброю ў Беларусі: Мяркую, да прымянення не дойдзе

6.04.2023 / 15:17

Nashaniva.com

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч лічыць, што да прымянення ядзернай зброі, планаванай да размяшчэння ў Беларусі, не дойдзе. Пра гэта ён заявіў журналістам у Маскве, піша БелТА.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Адказваючы на пытанне, калі ў Беларусь завязуць ядзерныя боегалоўкі, ён сказаў: «Калі прымуць рашэнне нашы кіраўнікі — вярхоўны галоўнакамандуючы Расійскай Федэрацыі і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Беларусі. Рашэнне за імі».

«Не важна, у якой колькасці. Галоўнае — у якой якасці і як правільна іх ужываць. А ўжываць, мы ведаем, як. І ці трэба іх будзе ўжываць?.. Думаю, што не дойдзе да прымянення. Усё ж такі боегалоўкі і іншыя боепрыпасы тактычнай або стратэгічнай ядзернай зброі перш за ўсё прызначаюцца для прадухілення, гарантавання бяспекі як Расіі, так і Беларусі», — заявіў Аляксандр Вальфовіч.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула